Прыватнік перамагае
25.02.2005 / 13:00
Пастаўскі раён мае шэраг адметнасьцяў. Напрыклад, мяжу зь Літвой, якая дае магчымасьць вялікай колькасьці жыхароў памежжа займацца дробным бізнэсам — перавозкай тавараў.
Для пэнсіянэраў і жыхароў памежных тэрыторый перасячэньне граніцы спрошчанае. Шырока распаўсюджаны ў Паставах такі від занятку, як перагонка ў Беларусь іншамарак. Цяпер колькасьць аўтамабіляў, якія можна прыгнаць зь Літвы, абмежаваная, таму гоншчыкі выкарыстоўваюць падстаўных асоб-пэнсіянэраў. Калі б была статыстыка, то мясцовыя пэнсіянэры былі б у лідэрах па куплі замежных патрыманых аўтамабіляў. Лідзіруе раён і па колькасьці беспрацоўных (афіцыйна зарэгістравана 840 чалавек) — расфармаваньне буйной групоўкі авіяцыі і ракетнай дывізіі пакінула вялікую колькасьць пастаўчан без занятку.
Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"
Міхал Гіль, Паставы