Менск, якога няма

5 ліпеня ў Гарадзкой мастацкай галерэі твораў Шчамялёва (пр-т Ракасоўскага), адбудзецца адкрыцьцё выставы «Менск, якога няма».

04.07.2007 / 18:16

5 ліпеня а 18‑й гадзіне ў Гарадзкой мастацкай галерэі твораў Шчамялёва (пр-т Ракасоўскага), адбудзецца адкрыцьцё выставы «Менск, якога няма».

На выставе будуць паказаныя моманты фармаваньня сучаснага Менску, а некаторыя працы (часта гэта толькі этуды, замалёўкі, што фіксуюць імгненнае ўражаньне) маюць значэньне гістарычнага дакумэнту, бо нават цяпер ня ўсе ракурсы зьніклага Менску можна аднавіць.

Праехаць да галерэі можна трамваем №6 (да «Пр. Ракасоўскага»), аўтобусам №8, тралейбусам №20, 24, 30, 30д, 41, 41д, 49, 50 (да ўнівэрсаму «Палесьсе»)