За нараджэньне дзіцяці 1,6 тыс. даляраў

08.04.2005 / 13:00

За нараджэньне дзіцяці ўкраінскія ўлады будуць даваць 8,5 тыс. грывень ($1600). Гэткім чынам зьбіраюцца палепшыць дэмаграфічную сытуацыю ў краіне. Ідэя належыць прэм’еру Юліі Цімашэнцы. Міністар працы Вячаслаў Кірыленка паабяцаў, што дапамогу будуць выплочваць з 1 красавіка.

Украінскія ўлады таксама абяцаюць, што будуць кантраляваць, каб грошы выкарыстоўваліся на патрэбы немаўляці.

Поўны варыянт артыкулу чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"