Меркаванні1919

Зімоўскі: У Зісера могуць ласкава, але цвёрда папрасіць паставіць на чале партала іншага рэдактара

Медыяэксперт з Санкт-Пецярбурга, былы кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Аляксандр Зімоўскі падзяліўся з «НН» сваімі разважаннямі адносна «справы БелТА», якая разгортваецца апошнія тры дні.

«Наша Ніва»: З чым звязаныя такі ціск на журналістаў tut.by і іншых выданняў?

Аляксандр Зімоўскі: Хуткасць, з якой падзеі разгарнуліся, абумоўлена менавіта хуткасцю абмену інфармацыяй.

Гэта ў чыстым выглядзе паляванне за дадзенымі. Каб іх не знішчылі. Прасцей кажучы, каб падазраваныя не пяклі свае вінчэстары/носьбіты/флэшкі ў мікрахвалёўках, не драбілі кувалдамі і г.д.

Следства прадумана ўключыла фактар раптоўнасці (прызнайце гэта), але раптоўнасць пратрымаецца яшчэ максімум некалькі гадзін. Таму што журналісты і сісадміны недзяржаўных СМІ, ды і некаторыя рэзідэнты ПВТ (магчыма) таксама не дурні і цяпер масава знішчаюць інфармацыю, якая можа іх «спаліць». Так што гэта не ціск на журналістаў, а проста «куй падазраваных, не адыходзячы ад касы».

«НН»: Падпіска на БелТА — гэта сапраўдная прычына? Ці фармальная зачэпка?

АЗ: Я настойліва рэкамендую ўсім астыць і ўключыць галовы. Афіцыйна абвешчана, што БелТА ініцыявала праверку, звязаную з несанкцыянаваным доступам. Гэта элементарна, справа пачалася па артыкулах 166-3 і 170 КПК (паведамленне службовай асобы дзяржоргана). Далей запрацаваў следчы механізм, і voila:

ад БелТА ўжо нічога не залежыць, не трэба кідаць камяні ў спадарыню Акуловіч.

Астатняе, у літаральным сэнсе, справа тэхнікі. Упраўленне «К» працуе з базамі дадзеных, прабівае IP-адрасы, знаходзіць журналістаў/падазраваных і збірае папярэднюю доказную базу. Можна называць усе гэтыя дзеянні фармальнай зачэпкай. Толькі вось гэты фармалізм папросту можа прывесці ў камеру, як некаторыя калегі ўжо пераканаліся, на жаль. Фармалізм, ці лепш сказаць літаральнае прытрымліванне закону, — гэта несмяротны аргумент любой улады. А я пакуль бачу ў СМІ голыя эмоцыі. Пабольш адвакатаў і наогул юрыстаў у студыю, іх адсутнасць — вось прычына такога ходу падзей.

«НН»: Ці разглядаеце такі варыянт, што ўлады маюць жаданне «адціснуць» партал tut.by?

АЗ: Адціснуць Тут.бай? А што, спадар Зісер, як у нас тут кажуць, «страціў давер»? Нічога не буду казаць пра «адцісканне», проста таму, што для гэтага трэба глядзець структуру ўласнасці кампаніі. А да гэтых дадзеных доступ платны, па падпісцы. Не ўздумайце шукаць левы пароль, гэта дрэнна скончыцца. На самай справе ніякага «адціскання» не трэба, танчэй трэба працаваць. Вось гэтаму я ўжо тут, у Расіі, навучыўся. Прыклад Ленты.Ру. Гэта было 4 гады таму. Звольнілі галоўрэда (яна цяпер у Рызе, «Медузу» робіць). А за ёй сышла ўся рэдакцыя. І стала Лента.Ру гладкая-прыгладкая, хоць да раны прыкладай.

Таму для змены рэдакцыйнай палітыкі Тут.бая уладам досыць ласкава, але цвёрда папрасіць уладальнікаў паставіць на чале партала любога мясцовага, прабачце за штамп, «адыёзнага прапагандыста». І праз месяц вы будзеце мець за грошы паважанага Ю.Зісера і яго кампаньёнаў зусім новы ўнікальны журналісцкі калектыў з лаяльнасцю, якая зашквальвае. Справаў усяго.

«НН»: Чым гэта ўсё можа скончыцца?

АЗ: Працэсуальны тэрмін па справе — 2 месяцы. Вы мне даруйце за настойлівасць, але я не бачу адвакатаў. Ёсць у Беларусі адвакаты? Якая сума шкоды, нанесенай БелТА, уключаючы ўпушчаную выгаду, нядобрасумленную канкурэнцыю, рэпутацыйныя выдаткі? Ці прапануюць ўладальнікі ААТ «ТУТ БАЙ МЕДЫА» (TUT.BY)» і іншыя ўласнікі прыватных СМІ заплаціць усё па прэтэнзіях, здзейсніўшы акт дзейнага раскаяння? Ці будуць гаспадары недзяржаўных СМІ супрацоўнічаць са следствам? Бачыце, колькі ўзнікае пытанняў толькі юрыдычнага характару. Ёсць просты тэст: скажыце мне, колькі вялікіх беларускіх рэкламадаўцаў ўжо знялі свае заяўкі на размяшчэнне на гэтым партале? І я адразу скажу вам, чым усё гэта скончыцца.

Каментары19

Гэта іншае? На чым падстаўляюць удзельнікаў флэшмобу «Надо!»14

Гэта іншае? На чым падстаўляюць удзельнікаў флэшмобу «Надо!»

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Мінска легкавік урэзаўся ў аўтобус

У Брэсце гаспадары прывязалі сабаку да дрэва і кінулі паміраць1

Дроны ўпершыню атакавалі Чачню6

За пратэсты 2020 года ў Брэсце асудзілі яшчэ шэсць чалавек

Даляр абнавіў гадавы максімум1

Таццяна Хоміч: Трэба задаваць пытанні, чаго хоча рэжым11

Балет Наталлі Падольскай не здолеў падняць спявачку на сцэне ВІДЭА8

ЗША могуць прызнаць пратэрмінаваныя пашпарты Беларусі і надаць беларусам статус часовай абароны — новы законапраект20

Мужчына палятаў над Віцебскам на канапе з дапамогай паветранага шара. Чым гэта скончылася1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэта іншае? На чым падстаўляюць удзельнікаў флэшмобу «Надо!»14

Гэта іншае? На чым падстаўляюць удзельнікаў флэшмобу «Надо!»

Галоўнае
Усе навіны →