Маладзёны расклеілі на сценах пераходу копіі савецкіх плакатаў і партрэт старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай.
Побач стаяў муляж празрыстай урны для галасавання і невялікі сподак з баршчом. З міні-калонак гучала мелодыя «Настальжы» ў выкананні бессмяротнага Хуліа Ілесіяса.
Лідар ініцыятывы Алег Корбан сказаў, што гэтыя плакаты і музыка стаяць не проста так, а нагадваюць беларусам пра настальгію аб сумленных выбарах, якія апошні раз праходзілі ў 1994 г.

Пікет доўжыўся 10 хвілін, прайшоў без затрыманняў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?