Сёньня намесьнік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч падаў у Менгарвыканкам заяўку на правядзеньня 27 ліпеня (пятніца) ў Парку дружбы народаў (на Бангалоры) мітынгу з удзелам творчых калектываў.

Акцыя будзе прымеркаваная да 17-й гадавіны прыняцьця Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі.

Старшыня аргкамітэту Віктар Івашкевіч кажа: «Найперш мы плянуем прыцягнуць да ўдзелу ў акцыі моладзь, якая нарадзілася ўжо ў незалежнай краіне. Гэта тыя каму сёньня 16‑17 гадоў. Менавіта на іх мы будзем арыентавацца падчас падрыхтоўку бліжэйшых акцый».

Арганізатары падаюць заяўку на 18:00. Мітынг‑канцэрт 27 ліпеня, на іх думку, стане адным з падрыхтоўчых пунктаў да кастрычніцкага «Эўрапейскага маршу».

Зьміцер Панкавец

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0