Жыхары малой вёскі ў цэнтральным Кітаі выкапалі дыназаўра — усяго больш за тону касьцей. Простых вяскоўцаў вельмі напужала гэтая знаходка. Вядома, зараз панаедуць навукоўцы, усё раскапаюць, затопчуць, будуць распытваць. — Лепш будзе яго зьесьці — палічылі кітайцы і прыгатавалі з касьцей суп.

Як вынікае зь сьледзтва, праведзенага пэўным палеантолягам, дыназаўра выкапалі дваццаць год таму. З таго часу бедалагу паволі зьядалі ў форме супу і сьцёртага парашку. Найбольш вынаходлівыя паспрабавалі зарабіць на знаходцы. — Яшчэ ў мінулым годзе косьці прадаваліся ў правінцыі Хэнань, што месьціцца над Хуанхэ, пад выглядам «касьцей цмокаў» па 4 юані (0,5 даляры) за кіляграм — пацьвердзіў кітайскі палеантоляг Донг Жымінг зь Інстытуту палеанталёгіі пазваночных i палеаантрапалёгіі Кітайскай Акадэміі навук.

Высьветлілася, што сьцёртага ў парашок дыназаўра накладалі на раны i драпіны. Багатыя вапнам косьці таксама дадаваліся ў суп як узмацняючы сродак для дзяцей. — Такім чынам з усяго дыназаўра засталося нейкіх дзьвесьце кіляграмаў — з смуткам канстатаваў Жымінг.

Вольга Данішэвіч паводле gazeta.pl

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0