Я рашыў напісаць маленькае пісьмо наконт Сяргея Скрабца. Гэта выключна мужны і адданы баец Беларусі. Вялікая да яго просьба: спыніце сваю галадоўку, Вы патрэбны Беларусі здаровым.

Падчас леташняй Вашай галадоўкі, у якой бралі ўдзел Вы, Валеры Фралоў і Ўладзімер Парфяновіч, Вы даказалі сваю адданасьць Беларусі. Думаю, Вас пасадзілі, каб і астатнія спужаліся. Толькі вельмі позна ўжо, хай цяпер баіцца ўлада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0