У працяг тэмы, узьнятай Сяргеем Абламейкам у ягоным эсэ «Каханы горад», прыйшлі вось якія думкі.

«Вызваленьне Менску... было сьвятам ня толькі савецкага народу, але і ўсяго прагрэсіўнага чалавецтва. Бо палі сьцены яшчэ аднаго бастыёну, узьведзенага гітлераўскімі разбойнікамі для ўтрыманьня пад сваёй уладай захопленых зямель». («Краткая история», Москва, военное издательство МО СССР, 1965)».

Цікава, дзе ў сталіцы былі сьцены гэтага «бастыёну». Нешта нічога пра гэта не было чуваць. Відаць, «Правда» мела на ўвазе зусім іншае — падчас вайны нямецкія акупацыйныя ўлады спрыялі, разьлічваючы на выкарыстаньне ў сваіх мэтах, імкненьню беларусаў да нацыянальнага адраджэньня. Менавіта ў гэтай чарговай, кволай і відавочна непаўнацэннай беларусізацыі Сталін і ўбачыў магчымую перашкоду ў Беларусі сваім плянам стварэньня пасьля Перамогі маналітнай «савецкай» імпэрыі. А таму давершыць разбурэньне Менску падчас баявых дзеяньняў, апраўдваючыся тым, што ён падчас акупацыі быў ператвораны ў нейкі варожы «бастыён», было цудоўным шанцам дасягнуць сапраўднай мэты. Каб на месцы руін пабудаваць для беларусаў новую, «сваю» сталіцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0