«Iнтэграл» вядзе перамовы

НПА «Iнтэграл» распачаў перамовы пра пастаўкi тэхналягiчнага абсталяваньня зь нямецкай фiрмай «Sander». Яно патрэбна для рэалiзацыi праекту «Субмiкрон» па вытворчасьцi iнтэгральных мiкрасхем. Каштаваць праект будзе $21 млн, зь якiх $10,5 млн iнвэстуе «Iнтэграл». Мiкрасхемы пойдуць на патрэбы беларускiх i замежных вытворцаў тэлевiзараў ды iншай электроннай апаратуры.

У першай тысячы

Брытанскi часопiс «The Banker» згадаў два беларускiх банкi ў сьпiсе тысячы найбольш уплывовых банкаў сьвету. «Белаграпрамбанк» заняў у рэйтынгу «The Banker» 678 месца, а «Беларусбанк» — 938-е. У параўнаньнi зь мінулым годам «Белаграпрамбанк» узьляцеў на 107 пунктаў, а «Беларусбанк» апусьцiўся на 22.

«Белая Русь» банкрутуе

Гаспадарчы суд Менску распачаў справу пра банкруцтва дзяржаўнай фiрмы «Белая Русь». Пасьля арышту Галiны Жураўковай прадпрыемства ўзялi ў аблогу крэдыторы. Суд прызначыў «ахоўны пэрыяд» тэрмiнам на адзiн месяц, на працягу якога «Белая Русь» можа не выплачваць пазык. Канчатковае рашэньне пра лёс фiрмы будзе прынятае ў канцы лiпеня.

У Гомелi зьменшаць стаўку

Гомельскi аблвыканкам прапанаваў зьменшыць стаўку адзiнага падатку для мясцовых прадпрымальнiкаў у сярэднiм на 30%. Арэндная плата на рынках Гомельшчыны ўжо зьменшана на 16,5%. Праўда, нездавальненьне прадпрымальнiкаў з прычыны заплянаванага на жнiвень пачатку спагнаньня ПДВ з прывезеных з Расеi тавараў не зьнiкае. Прапановы мясцовых уладаў наладзiць цэнтралiзаваныя пастаўкi тавараў з Расеi падтрымкi сярод бiзнэсоўцаў не знайшлi.

Нi на будоўлю, нi на подыюм

Права займацца працаўладкаваньнем беларусаў за мяжой атрымала толькi адна фiрма. Астатнiя 29 так i ня здолелi атрымаць адпаведных лiцэнзiй ад Мiнiстэрства ўнутраных спраў, бо не змаглi заключыць кантракты непасрэдна з замежнымi працадаўцамi. Падобныя праблемы маюць i мадэльныя агенцтвы. Пакуль што нiводнае зь iх ня здолела атрымаць лiцэнзiю на дзейнасьць ад Мiнадукацыi.

Пiўное замiрэньне

Бровары «Крынiца» i «Балтыка» падпiсалi мiравое пагадненьне. «Крынiца» згадзiлася выплацiць «Балтыцы» $2,7 млн да канца году. Раней «Балтыка» патрабавала 3,5 млн, але вырашыла, што лепш атрымаць меней, чым працягваць судовы разбор.

Лiтва — за эўра

Лiтоўскi сойм прагаласаваў супраць правядзеньня рэфэрэндуму адносна ўвядзеньня ў краiне эўра. Пытаньне пра рэфэрэндум узьняла Лiбэральна-дэмакратычная партыя, якая патрабуе захаваць лiт у якасьцi нацыянальнай валюты. Такiм чынам, эўра заменiць-такi лiт 1 студзеня 2007 г., калi рашэньне будзе ўхвалена Радай ЭЗ.

АК, АФН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0