Імя прад’юсэра гурту, які прадаў сваё аўто дзеля першага альбому «Partyzone» «Трэба рабіць», — Вітаўт Мартыненка. Але ён, хутчэй, прад’юсэр альбому, чым самой каманды. Не магу таксама згадзіцца, што пасьля перамогі на «Басовішчы» «Partyzone» зьнік. Потым быў удзел у «Рок-каранацыі», «Генэралах айчыннага року», трыб’юце «Viza N.R.M.», шматлікія канцэрты, удзел у стылістычных энцыкляпэдыях «Hard Life / Heavy Music», «Hard-core-манія: чаду!».

Пасьля выхаду артыкулу да нас зьвярнулася некалькі чалавек з пытаньнем, як дастаць тэкст з акордамі песьні «Маё сэрца». Гітарыст гурту спэцыяльна для чытачоў «Нашай Нівы» гэта падрыхтаваў.

«Partyzone»

Маё сэрца

(альбом «Сьмерці няма»)

Cm Ab

1. Гарбата й запалкі, тытунёвы дым.

Cm Ab

Няма каханьня ў нашым жыцьці.

Fm Cm/Eb

Грошай ня маю, працаваць лянота —

Ab B

Яшчэ адзін дзень маёй адзіноты.

Cm Fm

А маё сэрца ціха б’ецца,

Cm Fm

А маё сэрца не здаецца,

Eb B

А маё сэрца яшчэ б’ецца —

Fm Cm

То маё сэрца, то маё сэрца.

Cm Ab

2. Думкі забілі галаву.

Cm Ab

Тая баліць — не магу.

Fm Cm/Eb

Навокал гвалтуюць, кватэра грыміць,

Ab B

А я разважаю, як далей жыць.

А маё сэрца ціха б’ецца,

А маё сэрца не здаецца,

А маё сэрца яшчэ б’ецца —

То маё сэрца, то маё сэрца.

Cm Ab

3. Перад вачыма дарогі дзьве.

Cm Ab

То ёсьць пытаньне — а шчасьце дзе?

Fm Cm/Eb

Жыцьцё — анкета: пытаньне — адказ,

Ab B

То прыгалубіць, а то па вушах дасьць.

А маё сэрца ціха б’ецца,

А маё сэрца не здаецца,

А маё сэрца яшчэ б’ецца —

То маё сэрца, то маё сэрца.

Таксама былі пытаньні, дзе можна набыць альбом. На жаль, пакуль яго ў крамах няма.

З павагай, Віталь Супрановіч

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0