Калі чытаеш кнігу Вікі Трэнас, у вушах міжволі раздаюцца рокавыя рытмы.

Сола электрагітары і партыя ўдарнікаў — неабходны акампанэмэнт для іх чытаньня. Вартасьць твораў убачылі музыкі з гомельскага гурту «Глофира»: дзякуючы вершам Вікі ў іх рэпэртуары зьявіліся беларускамоўныя песьні.

Вершы нагадваюць тэксты раньняга «Наутилуса Помпилиуса», калі тэксты для гурту пісаў Ільля Кармільцаў. Каханьне, самота, сьмерць — тэмы, характэрныя для паэзіі. Віка ведае, што «паэту ня трэба многа, // толькі стаць невялічкім богам».

Адсюль у вершах, — празьмерная колькасьць анёлаў. Я налічыў дзевяць згадак, прычым найбольшая канцэнтрацыя іх прыпала на пачатак кнігі: ад 7-й да 27-й старонкі яны згадваюцца сем разоў.

Сьвет Вікі Трэнас любіць жыцьцё. І натуральна дыхае:

Я склала зброю. Стаптала боты.

Зламала кіпці. Пайшла дадому.

Бо хто шчасьлівы, бо хто

журботны

Адчыніць дзьверы майму

малому?

Адам Воршыч

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0