Мікола Статкевіч лічыць прысуд ня самым цяжкім варыянтам.

«Пасьля апошняга беларускага рэфэрэндуму, падзеяў ва Ўкраіне я для сябе бачу чатыры шляхі, — прамовіў Статкевіч да журналістаў ды сяброў па партыі, якія сабраліся 29 ліпеня ў офісе, каб праводзіць яго. — Першы — гэта эміграцыя, я яго адразу адкідваю, бо я ніколі ня здраджваю ні сваім ідэалам, ні сваім сябрам. Другі шлях — хімія, трэці — зона, чацьверты — куля. З тых трох, што засталіся, я іду па лёгкім варыянце. Пакуль што».

Спачатку Міколу Статкевіча разьмеркавалі ў Крупкі, райцэнтар на паўночны ўсход ад Менску, аднак яго стары бацька напісаў заяву з просьбай разьмеркаваць сына бліжэй да месца свайго жыхарства. Такім чынам, лідэр Эўрапейскай кааліцыі быў накіраваны ў Баранавічы, дзе мае правесьці два гады.

Павал Севярынец, таксама асуджаны да абмежаваньня волі, знаходзіцца ў Віцебску пад наглядам міліцыі. У яго ўжо сканфіскавалі пашпарт і вайсковы білет. На 2 жніўня месца, дзе Севярынец будзе адбываць пакараньне, яшчэ не было вызначанае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0