Абавязковыя дэклярацыі для ўсіх дзяржслужбоўцаў

У парлямэнце разглядаецца праект зьмяненьняў і дапаўненьняў у некаторыя законы па пытаньнях дэкляраваньня даходаў і маёмасьці. У новым законапраекце прадугледжваецца абавязковае штогадовае дэкляраваньне маёмасьці і даходаў для ўсіх дзяржслужбоўцаў і кіраўнікоў дзяржарганізацый. Паводле думкі некаторых дэпутатаў, падобная практыка павінна распаўсюджвацца і на шэраг кіраўнікоў прадпрыемстваў недзяржаўнай формы ўласнасьці, што атрымліваюць датацыі ці матэрыяльную падтрымку ад дзяржавы.

Пэнсіянэраў большае

За апошнія 15 гадоў колькасьць пэнсіянэраў у Беларусі ў разьліку на 100 работнікаў павялічылася з 46 да 60 чалавек. Сёньня ў Беларусі налічваецца 2,5 млн пэнсіянэраў. Такія лічбы былі агучаныя на нарадзе ў прэзыдэнта па пытаньнях пэнсійнага забесьпячэньня. Штогод на пэнсійныя выдаткі расходуецца Br3 млрд.

Экстранныя нумары з мабільніка

Правілы набору нумароў экстраннай дапамогі для абанэнтаў Velcom, МТС і «БелСел» цяпер аднолькавыя. Праўда, ня ўсе мадэлі мабільнікаў успрымаюць двухзначныя нумары. Так, пасьля адпаведнага нумару службы неабходна набраць адну ці дзьве любыя лічбы. Для выкліку «хуткай» — 033 ці 0333, міліцыі — 022 ці 0222, пажарнай службы — 011 ці 0111.

АГ; belta.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0