Не магу пагадзіцца, што «трасяніца» — таксама беларуская мова («НН», 22 ліпеня, А.Трусаў: «Беларуская стае мовай багатых»).

Трасянка — прадукт магутнага ўплыву іншага лінгвістычнага фактару і пераходны варыянт да расейшчыны. Таму ня трэба сябе цешыць ілюзіяй: ворагам беларушчыны яна выгадная. Апроч таго, трасянка — непісьменная мова, часовы варыянт барбарызаванай беларускай, найлепшы індыкатар маргінальнай асобы. Тады з артыкулу вынікае, што ў нас каля трох чвэртак насельніцтва маргіналізаваныя. Мо таму і жывем пагана, што такое грамадзтва і правадыры?

Кожны нацыяналіст мусіць змагацца не за пашырэньне гэтай пачварнай барбарыстычнай зьявы, не дзівіцца з замілаваньнем на яе, а стаяць за захаваньне сапраўднай спрадвечнай беларускай мовы, супраць сурагатнага ейнага існаваньня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0