З 1 ліпеня газэта‑ўлётка «Глоток воздуха», выдаваная Аб’яднанай грамадзянскай партыяй, займела спэцпраект «Без цензуры». У выходных зьвестках пазначана, што новае выданьне выпускаецца ў Смаленску «Пры ўдзеле Г.А. Паўлоўскага і Фонду эфэктыўнай палітыкі (г. Масква)».

Дзіўны партнёр для лібэральнай партыі: у Маскве паліттэхноляг Паўлоўскі лічыцца блізкім да Крамля і ФСБ. Дастаткова сказаць, што ён афіцыйны дарадца кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта РФ. Фонд эфэктыўнай палітыкі (ФЭП) актыўна ўдзельнічаў у выбарчых кампаніях ва Ўкраіне ў 2002 і 2004 гадах, якія скончыліся масавымі фальсыфікацыямі. А само прозьвішча Паўлоўскага стала ва Ўсходняй Эўропы сымбалем маніпуляцыі грамадзкай думкай і воляй выбарцаў. Ва Ўкраіне СБУ аб’явіла яго пэрсона нон грата.

Паўлоўскі меў дачыненьне і да Беларусі. У часе выбараў 2006 году ён актыўна падтрымліваў А.Лукашэнку, а ў часе газавага крызісу мінулай зімы ня менш актыўна выступаў за пакараньне Беларусі.

У прэс‑службе АГП нічога ня ведалі пра ўсё гэта і скіравалі да старшыні партыі.

Хай людзі ўбачаць Вашымі вачыма: зьмясьціце на nn.by Вашы фоты і інфармацыю з кожнай падзеі: [email protected], 29-707-73-29, 29-613-32-32, 17-284-73-29.

Старшыня АГП Анатоль Лябедзька наконт прыналежнасьці небезьвядомага маскоўскага паліттэхноляга да новага праекту пасьмяяўся: «Глеб Паўлоўскі да спэцпраекту «Без цэнзуры» ня мае аніякага дачыненьня і, магчыма, пра яго нават ня ведае. Гэта прадукт супрацы грамадзкай ініцыятывы «Андэграўнд» і беларускіх журналістаў. Выданьне мае заняць нішу газэты «Время» [яе рэдагаваў у свой час журналіст М. Падаляк, пазьней дэпартаваны беларускімі спэцслужбамі — Рэд.], яго аўдыторыя — беларуская намэнклятура. Газэта цалкам рыхтуецца на беларускім матэрыяле». Кіраўнік АГП ня раіць цалкам сур’ёзна ставіцца да тэкстаў новай газэты, але пры гэтым высока ацэньвае працу журналістаў і пэрспэктывы спэцпраекту.

Сайт АГП: Чем еще издание отличается от уже существующих независимых изданий? Ответ ищите в названии газеты. Здесь нет цензуры или ее близкой родственницы самоцензуры.

Мяркуючы па першым нумары і анонсе наступнага, «Без цензуры» — падкрэсьлена тэматычнае выданьне. Тэма дэбютнага выпуску: Лукашэнка супраць Расеі. Наступны нумар абяцаецца як прысьвечаны пераемніку беларускага прэзыдэнта. Артыкулы ў газэтцы ўсе па‑расейску. Яны ананімныя, правакацыйныя і маюць адпаведныя загалоўкі: «Пуцін і Ён», «Ён і Пуцін», «Х‑сцэнары» і г.д. Ляйтматыў спэцвыпуску наступны: Лукашэнка канчаткова страціў давер і падтрымку Масквы і паступова губляе падтрымку свайго народу. Расея — адзіная краіна, здольная зьмясьціць беларускага прэзыдэнта, але цаной такой замены будзе кантраляваны Масквой пераемнік.

Сайт nn.by робіцца на Вашы грошы. Ахвяраваньне можна перавесьці ў любым аддзяленьні банку, на любой пошце. На банкаўскай квітанцыі ў графе «Від плацяжа» трэба пазначыць: «Ахвяраваньне за Інтэрнэт». У графе: «Атрымальнік плацяжа» трэба пісаць: ПВУП «Суродзічы», УНП 190 786 828. У графе «Найменаваньне банку» трэба пісаць: «МГД ААТ «Белінвестбанк», вул.Калектарная, 11, Мінск, код 764». У графе «Рахунак атрымальніка» — 3012 206 280 014. Пры перасылцы грошай па пошце тое самае трэба пісаць у рубрыках «Каму» і «Куды». Раздрукаваць банкаўскую квітанцыю (pdf-файл 38Кб, A4).

Пакінуўшы на сумленьні выдаўцоў жарты з Паўлоўскім, мы вырашылі да канца зьняць свае сумневы. Ці можа такое быць, каб у Расеі бязь ведаму ФЭП выдавалася газэта, у якой заяўляецца, што яна выходзіць пры ўдзеле ФЭП?

Мы затэлефанавалі ў Маскву да Г. Паўлоўскага, каб спраўдзіць, ці мае ён і ягоны фонд дачыненьне да новага праекту АГП. «Гэта правакацыя. Наш фонд на дадзены момант не аказвае аніякай фінансавай, рэсурсавай ці аналітычнай дапамогі палітычным арганізацыям у краінах СНД, і ў Беларусі ў тым ліку», — Глеб Паўлоўскі абверг сваю датычнасьць да газэты «Без цэнзуры».

Сямён Печанко

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0