«Джэм-банк» падлічыў страты

Нацбанк адмяніў дзейнасьць часовай адміністрацыі ў «Джэм-банку». Праўда, у самім банку гэтым не задаволены: цяпер ліцэнзія «Джэм-банку» значна абмежаваная. Яму не дазволена рабіць практычна ніякіх апэрацый, якія прыносяць прыбытак. Можна толькі абслугоўваць старых кліентаў, не заводзячы новых рахункаў. «Джэм-банк» ацэньвае страты ад апошніх дзеяньняў кантрольных органаў у 42 млрд рублёў.

Забароненыя грузавікі

Савет Міністраў падоўжыў да 5 траўня 2006 г. дзеяньне павышанай мытнай пошліны на патрыманыя грузавыя аўтамабілі, аўтобусы і прычэпы. Яна дзейнічае ўжо з 23 сакавіка 2003 г. і фактычна зьяўляецца забаронай на імпарт — пошліна складае 50% (але ня менш за 2,2 эўра за 1 см³ аб’ёму рухавіка) мытнага кошту аўтамабіля. Гэтак дзяржава імкнецца падтрымаць айчынных вытворцаў аналягічнай тэхнікі.

Электрычнасьць з Казахстану

Беларусь пачала вывучаць магчымасьць паставак электраэнэргіі з Казахстану. Электрычнасьць будзе ісьці транзытам праз Расею. Кошт транзыту і самой электраэнэргіі пакуль невядомы. Аб’ём паставак можа скласьці 2,2—2,5 млрд кВт/гадз у год. Апошнім часам таксама досыць актыўна вядзецца прапрацоўка варыянтаў пастаўкі электраэнэргіі з Украіны без патрэбы плаціць за транзыт праз трэцюю краіну.

АК, АФН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0