15 жніўня, на Спленьне, у Мосары (Глыбоччына) ля сьцяны касьцёлу Сьв.Ганны пры вялікай грамадзе быў асьвячоны помнік Яну Паўлу II.
Цырымонія пачалася з набажэнства, затым быў хрэсны ход. Урачысты акт асьвячэньня ў прысутнасьці пробашча Ёзаса Булькі ды айцоў-францішканаў Удзельскага кляштару выканаў ксёндз Ян Крэміс, віцэ-рэктар міждыяцэзіяльнай Вышэйшай духоўнай сэмінарыі імя Тамаша Аквінскага ў Пінску.