Весткі з палёў

Старшыня Менаблвыканкаму М.Дамашкевіч сьцьвярджае, што ў вобласьці сабралі 1 млн т зерня. Сярэдняя ўраджайнасьць складае 32,2 ц/га. Найвышэйшая — на Гарадзеншчыне — 45,2 ц/га, на Гомельшчыне — звыш 29 ц/га. Праўда, эканамісты выказваюць засьцярогі, што на вёсцы назіраюцца масавыя прыпіскі.

Насуперак палітычнаму пахаладаньню

За студзень—ліпень экспарт энэргіі ў Польшчу павялічыўся, склаўшы 101,7% да аналягічнага леташняга пэрыяду і перавысіўшы 500 млн кВт/г. Пра гэта заявіў дарадца гендырэктара канцэрну «Белэнэрга» Мінэнэргетыкі У.Кардуба.

Рост заробкаў

Паводле Мінстату, у чэрвені заробак работнікаў склаў Br476 355. У валютным эквіваленце налічаная зарплата (без уліку выплаты падаткаў) павялічылася з $200,4 до 221,6 са студзеня па ліпень.

АГ, afn.by, belapan.com, interfax.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0