Адзначэньне ўгодкаў Аршанскае бітвы адбудзецца 3 верасьня, а 19-й. Да месца можна даехаць з чыгуначнага вакзалу Воршы на аўтобусе №11 да аўтавакзалу (канец маршруту), далей аўтобусам «Ворша—Дуброўна» да прыпынку «Гацькаўшчына».
Гуртам можна наняць маршрутку з чыгуначнага вакзалу проста да Гацькаўшчыны.
Ад прыпынку «Гацькаўшчына» да месца каля 1 км.
Спадарожныя цікавосткі: абапал Цэнтральнай плошчы знаходзяцца музэй Уладзімера Караткевіча і Прыдняпроўскі парк з помнікам пісьменьніку на месцы хаты, дзе прайшло ягонае дзяцінства.
У касьцёле Сьв.Язэпа захоўваецца копія вядомай карціны «Аршанская бітва», да касьцёлу можна даехаць маршрутам №1 да прыпынку «Швейная фабрыка».
Даведкі: [email protected]