25 ліпеня — 6 жніўня адбыўся навуковы летнік, прысьвечаны гісторыі дамініканцаў у Беларусі.

Манахі і «Басовішча»

Вечар, 24 ліпеня. Стаім учатырох — Генадзь Семянчук, айцец Марак, брат Яцак і я — на гарадзенскім чыгуначным вакзале і чакаем групу польскіх дамініканцаў, што мусяць прыехаць цягніком Кузьніца—Горадня. Зазвычай чакаеш, што зь яго пачнуць выбягаць «чаўнакі» і навыперадкі бегчы на прапускны пункт.

Сёньня інакш: зь цягніка вывальваецца натоўп моладзі з заплечнікамі — «Басовішча» скончылася. «Нашых» пакуль не відаць. І вось айцец Марак усклікае: «Нарэшце! Бачу Дзядка!», — («Дзядак» — гэта сяброўская мянушка аднаго з чаканых «нашых») і пачынае «Дзядку» махаць рукой. Той — у адказ. Высьветлілася, што Марак памахаў не Дзядку, а якомусь хлопцу, што вяртаўся з «Басовішча», падобнаму да Дзядка. Але якая розьніца: тут усе свае, чужых няма. Неўзабаве зьявіўся і сапраўдны Дзядак разам з братамі.

Археалягічна-дамініканскі хаўрус

Навуковы лягер складаўся зь дзьвюх частак — вандроўна-археалягічнай (першы тыдзень) ды стацыянарна-гістарычнай (другі тыдзень). Ладзіўся дамініканцамі, студэнтамі Філязофска-багаслоўскага калегіюму дамініканцаў у Кракаве, у супрацоўніцтве з доктарам гісторыі, археолягам Генадзем Семенчуком.

У панядзелак, 25 ліпеня, выехалі ў Канюхі — мясцовасьць у Ваўкавыскім раёне, на мяжы зь Берасьцейшчынай. У 1735 г. сюды на запрашэньне Яна і Тарэсы Шыпіён дэ Камп прыбылі дамініканцы і пабудавалі драўляны касьцёл ды мураваны кляштар. Нашай задачай было знайсьці месцазнаходжаньне будынкаў, правесьці раскопкі і дасьледаваць знойдзенае.

Экспэдыцыяй зь дзевяці чалавек кіраваў згаданы ўжо сп.Семянчук і яго памочнік Шыман, студэнт археалёгіі зь Ягелёнскага ўнівэрсытэту. Да нас далучыліся аматары-краязнаўцы з Ваўкавыску (бацька з двума сынамі). Іх прысутнасьць была важная й тым, што прыяжджалі на «бусіку». Таму мы паезьдзілі па ваколіцах.

«Грыбоў там не зьбіраю»

Спачатку мы зьбіралі «міты і легенды», спрабуючы высьветліць, ці засталося ў памяці людзей хоць нешта, што навяло б нас на сьлед дамініканскіх пабудоў. Чалавек, бывае, глядзіць у адказ няўцямна, не разумеючы, хто мы такія і што насамрэч тут робім. Неўзабаве распаўсюдзілася па вёсцы чутка, што шукаем схаваныя скарбы або нават саму залатую карэту, якая, як вераць абарыгены, тоіцца дзесьці паблізу іхняе вёскі. «Касьцёл тут калісьці быў, — тлумачым, — і кляштар дамініканскі. Шукаем месца, дзе гэта было». «А-а, касьцёл, — адказвае суразмоўнік, гледзячы з падазрэньнем. — Дык вы схадзеце да Марыі Дуброўскай, яна тут у нас самая старая».

Марыя Дуброўская, працаздольная, добрая і глыбока веруючая праваслаўная кабета, пайшла разам з намі, каб паказаць нам «касьцелішча». «Касьцёл праваліўся пад зямлю, — расказвае па дарозе. — Засталася вялікая яма, дзе заўсёды поўна грыбоў. Але я не бяру іх, бо ж гэта сьвятое месца». На жаль, не ўдалося знайсьці таго «касьцелішча».

Задаволіліся толькі аповедамі і легендамі. Пра дамініканскі кляштар пісалі гісторыкі, але ніхто не падае нават намёку на канкрэтнае яго месцазнаходжаньне. Спрабавалі капаць то тут, то там, але ніякай інфармацыі «выкапаць» не ўдалося. Шыман жартаваў: «Што, ізноў павядзём рыдлёўкі на шпацыр?»

Я люблю Беларусь

Пошукі не былі стратай часу. Вандроўкі па Канюхах і навакольных вёсках, зносіны зь людзьмі, пошук гістарычных артэфактаў надта даспадобы прыйшліся дамініканцам-палякам — ледзь ня ўсе зь іх былі ў Беларусі ўпершыню. Дзядак ужо на другі дзень сказаў, што Беларусь захапіла яго ўсур’ёз і што сутнасна зьмянілася ягонае ранейшае ўяўленьне пра гэтую краіну. «Так і напішы ў «Нашу Ніву» пра мяне, — загадвае мне Дзядак, — я люблю Беларусь». Вось я і пішу.

Побыт у Канюхах быў узбагачаны і прыездам шэрагу гасьцей. Паглядзець, як працуем, прыехала сямю аўтастопамі Райка ОП («ОП» — пазнака належнасьці да дамініканскага ордэну, ордэну прапаведнікаў, гэта сталы элемэнт яе аўтаідэнтыфікацыі i адначасова паказьнік ступені яе любові да ордэну) — гісторык, пэдагог, мянчанка. Прыбыла таксама Юлька-Валацуга, асьпірантка псыхалёгіі ў БДУ, мянушка якой сама сабою гаворыць, што яе зацягнула ў Канюхі не археалёгія, а стыхійная натура, любоў да прыгодаў і папросту цікавасьць да жыцьця. Да Семенчука прыехалі знаёмыя геолягі зь Менску і археоляг з Кракава. Былі, праўда, і няпрошаныя госьці. Напрыклад, адзін канюховец, няблага падпіты, зайшоў у нашу сялібу і ўсяляк намагаўся засьпяваць для палякаў нейкую польскую песьню. У сераду 27 ліпеня наша «інтэрнацыянальная» група дружна сьвяткавала беларускае нацыянальнае сьвята — гадавіну прыняцьця Дэклярацыі аб сувэрэнітэце Беларусі.

Кляштар на вуснах

І вось пасьля гэтага сьвята, у чацьвер, удалося нам здабыць важную для нашае справы інфармацыю. З чарговае размовы зь вяскоўцамі даведаліся, што касьцёл знаходзіўся на месцы старой школы, якая згарэла ў 1977 г. Цікава тое, што ў сьвядомасьці людзей замацавалася назва «кляштар» на абазначэньне месцазнаходжаньня касьцёлу. Да сёньня захаваўся ўстойлівы выраз «пайду за кляштар», г.зн. «хутка памру», паколькі трохі далей ад колішняга касьцёлу быў праваслаўны могільнік.

Пра дамініканцаў ніхто нічога ня памятаў, але «кляштар» быў увесь час на вуснах. На наступны дзень, у пятніцу, амаль выпадкова даведаліся ад адной спадарыні, што ў 1928 г. на месцы знаходжаньня касьцёлу рабілі раскопкі палякі і адкапалі нейкія абразы. Хто гэта капаў і куды вывезьлі абразы, застаецца пакуль загадкаю.

Гэтыя канстатацыі і сталіся асноўным дасягненьнем нашае археалягічнае экспэдыцыі. А ў міжчасьсі мы выканалі крыху складаны, але пасьпяховы манэўр — завіталі ў Ружаны, Мала-Мажэйкава і Ліду, а потым паехалі ў Канвелішкі на фэст сьвятой Ганны — бабулі Хрыста.

Гістарычная сэсія

Адбылася яна ў Горадні, у будынку Вышэйшай духоўнай сэмінарыі, і трывала 1—6 жніўня. З раніцы пачыналіся лекцыі, слухачамі якіх былі і браты-дамініканцы, і выкладчыкі з Гарадзенскага ўнівэрсытэту, і сьвецкія студэнты. Пару лекцый прачытаў айцец Марак Мілавіцкі ОП, тэоляг і гісторык, суаўтар аднаго з артыкулаў нядаўна выдадзенага тому энцыкляпэдыі «Вялікае Княства Літоўскае». У лекцыях ён параўнаў духоўнасьць дамініканцаў, францішканцаў і кармэлітаў, зрабіў нарыс гісторыі дамініканскага ордэну, расказаў пра блаславёнага Віта — дамініканца, які прапаведаваў у Беларусі ў часы Міндоўга, — і пра Магнушэўскага, настаўніка Паўлюка Багрыма. Прадставіў таксама гісторыю ліквідацыі ордэну ў часы Расейскай імпэрыі.

Генадзь Семянчук чытаў лекцыі пра пачаткі манастыцызму ў Беларусі, прафэсар Сьвятлана Марозава — пра базылянскі ордэн і стасункі паміж уніятамі ды рыма-каталікамі, а я — на тэму «Дамініканцы ў Вялікім Княстве Літоўскім».

На жаль, не змагла прыехаць згаданая Райка ОП (Рая Зянюк), якая рыхтавала лекцыю на тэму культурнай і асьветніцкай дзейнасьці дамініканцаў. Была таксама магчымасьць пахадзіць па Горадні разам з выдатнымі яе знаўцамі Альбінай Семянчук i Людмiлaй Гocьцeвaй.

У aпoшнi дзeнь летніка выpaшылi нaвeдaць Hавaгpадaк, Mip i Hяcьвiж. Пa дapoзe зaexaлi ў aднy нeвялiкyю мяcцoвacьць, кacьцёл пaглядзeць. I якoe ж былo нaшa зьдзiўлeньнe, кaлi cпaткaлi дзяpжaўнaгa iдэoлягa, які, caбpaўшы ў кacьцёлe мяcцoвыx пaлякaў, тлyмaчыў iм (пa-paceйcкy) «cyтнacьць дзяpжaўнae пaлiтыкi» ў дачыненьні дa пoльcкae мeншасьці. I штo на гэта было cкaзaць гаcьцям з Пoльшчы? Ha шчacьцe, нiчoгa кaзaць не давялося — i тaк зpaзyмeлi…

Нутро Беларусі

Нам, дамініканцам, вaжнa былo «дaкpaнyццa» дa cвaix кapaнёў, зaпyшчaныx у Бeлapyci i зaпyшчaныx y нyтpo Бeлapyci. Яны дpэмлюць дзecь y нeтpax нaшae зямлi, cxaвaныя aд людзкoгa вoкa двyмa тoўcтымi нaплacтaвaньнямi — paceйcкa-iмпэpcкiм i бaльшaвiцкiм.

Aжыўлeньню кapaнёў нe cпpыяe i бeлapycкaя нaцыянaльнaя гicтapыязoфiя. Для Kapaткeвiчa дaмiнiкaнeц — гэтa cымбaль pэaкцыi i цeмpaшaльcтвa. Адзін з герояў яго прытчы «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» дамініканец Фларыян Басяцкі — свайго роду «сынтэз» усякага зла і крывадушша. Такім чынам, лягер стаўся карыснай прыгодай і для сьвецкіх людзей (каталікоў, праваслаўных, агностыкаў), што прыходзілі на нашы лекцыі або ўдзельнічалі ў археалягічных пошуках.

Міндоўга каранаваў дамініканец

Для беларусаў, мабыць, немалаважна тое, што Міндоўга каранаваў дамініканец, кульмскі біскуп Гайнрых. Што дамініканцы ўдзельнічалі ў Луцкім зьезьдзе, на якім была прынята пастанова каранаваць князя Вітаўта. Немалаважна, пэўна, і тое, што менавіта дамініканскі Collegium Generale, што існаваў у XVIII ст. у Горадні і Вільні, быў прыраўнаваны да ўнівэрсытэту ў Балёньні. Міцкевіч і Чачот — выпускнікі дамініканскіх школаў, а Паўлюк Багрым — вучань дамініканца Мацея Магнушэўскага.

Генадзь Семянчук жартаваў, што мы, дамініканцы, схіляемся ў бок нарцысізму, бо ўвесь час «шукаем толькі саміх сябе». Сапраўды, мы заняліся інтэнсіўнымі «пошукамі саміх сябе», бо нам цяпер пагражае не нарцысізм, а амнэзія, самазабыцьцё. Наша задача — ня проста «ўспомніць» пра саміх сябе, а перш за ўсё ўсьвядоміць духоўна-рэлігійны і грамадзка-культурны кантэкст, у які мы былі і застаёмся ўпісаны ў Беларусі. Часткова нам дапамагае ў гэтым «Наша вера», у якой час ад часу друкуюцца вартасныя артыкулы пра дамініканскую мінуўшчыну ў ВКЛ. Але гэтага замала. Літоўскі філёзаф Раманас Плечкайціс з болем канстатуе: «Дамініканцы пакінулі ў Вялікім Княстве Літоўскім агромністую філязофскую і багаслоўскую спадчыну, якая часткова захавалася ў архівах, але дагэтуль не дасьледавана і ня вывучана». Таму сёньня мы дзякуем Госпаду, што змаглі, прынамсі, запачаткаваць працэс адкрываньня тае спадчыны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0