Што купляюць беларусы

За студзень—ліпень продаж нехарчовых тавараў у параўнаньні з аналягічным леташнім пэрыядам узрос на 26%, зь іх трыкатажу — на 32%, адзеньня і бялізны — на 22,3%, абутку — на 13,7%, лядоўняў — на 14,9%, будматэрыялаў — на 11,1%. А продаж тэлевізараў зьнізіўся на 12,3%, пральных машын — на 4,4%, а мыла — на 3%. Продаж прадуктаў вырас на 12,3%. Лідэрамі тут — рыбныя кансэрвы, піва, сыры. Іх продаж павялічыўся на 47,8, 37,7 і 20,3% адпаведна. Продаж мукі ўпаў на 34,7%.

Запазычанасьць расьце

На 1 жніўня запазычанасьць па плацяжах у бюджэт краіны склала Br323,6 млрд, што на 37,6% больш за паказчык на пачатак году. Паводле Мінстату, найбольшыя сумы запазычанасьці прыпадалі на падатак на дабаўленую вартасьць (32,6%), акцызы (23,8%) і плацяжы ў рэспубліканскі бюджэт з выручкі ад рэалізацыі тавараў, работ і паслуг (16,4%). Усяго за сем месяцаў у бюджэт паступіла Br16,9 трлн. Зь іх на ПДВ прыпадала 18,8%.

Кожны пяты — стратны

Па выніках першага паўгодзьдзя доля стратных суб’ектаў гаспадараньня склала 20%. Найбольшая вага стратных прадпрыемстваў — у жыльлёва-камунальнай гаспадарцы (32,2%), прамысловасьці (28,7%), транспарце (уключна з трубаправодным), гандлі і грамадзкім харчаваньні (па 22,5%). Найбольш стратных прадпрыемстваў на Берасьцейшчыне (24,1%), найменш — у Магілёўскай вобласьці (15,8%) і сталіцы (14,4%).

Заробак у Менску

У ліпені без уліку падаткаў і іншых адлічэньняў сярэдні заробак у Менску склаў Br611 тыс., ці 284 даляры ЗША ў эквіваленце. У рэальным сэктары эканомікі найбольш высокія заробкі на прадпрыемствах цэлюлёзна-папяровай прамысловасьці — Br808 тыс., каляровай мэталюргіі — 747 тыс., у будаўнікоў заробак складае 734 тыс. Прафэсарска-выкладчыцкаму складу ў сярэднім налічвалася 910 тыс. рублёў, настаўнікам — 492 тыс., сярэдні заробак дактароў складае 729 тыс., сярэдняга мэдыцынскага пэрсаналу — 493 тыс.

АГ; afn.by, belapan.com

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0