Каляндар

3 — 75 гадоў з дня нараджэньня архітэктара Юр’я Патапава (1930), аўтара праекту Лядовага палацу ў Менску.

4 — Дзень беларускага пісьменства.

4 — 50 гадоў Бруну Яну Дрвескаму (1955), францускаму гiсторыку-трацкісту, аўтару працаў, што ўсхваляюць сучасную палiтычную i сацыяльна-эканамiчную сытуацыю ў Беларусi.

6 — 100 гадоў з дня нараджэньня паэта Вінцэнта Казлоўскага (1905—1975).

8 — Дзень беларускай вайсковай славы.

11 — 150 гадоў Еўдакіму Раманаву (1855—1922), этнографу, фальклярысту й археолягу. Найбольш значнай ягонай працай лічыцца этнаграфічная энцыкляпэдыя «Беларускі зборнік».

12— 275 гадоў з дня нараджэньня Аляксандра Мiхала Сапегі (1730—1793), генэрал-маёра, гетмана польнага ВКЛ, канцлера ВКЛ.

13 — 100 гадоў з дня нараджэньня Абрама Турэцкага (1905—1975), матэматыка, заснавальнiка ў Беларусі навуковай школы па тэорыi наблiжэньня функцый.

15 — 150 гадоў з дня нараджэньня ўдзельніка нацыянальнага руху генэрала Канстанціна Аляксееўскага (1855 — пасьля 1918). На Ўсебеларускім зьезьдзе 1917 г. абраны ў Савет старэйшын, дзе заклікаў да адраджэньня беларускай дзяржаўнасьці. У 1918 г. удзельнічаў у стварэньні нацыянальнага войска.

17 — 75 гадоў з дня нараджэньня Яўгена Лысiка (1930—1991), украiнскага й беларускага мастака тэатру, у 1979—1981 г. быў галоўным мастаком Дзяржаўнага тэатру опэры й балету Беларусi, аформіў балеты «Кармэн-сюіта», «Стварэньне сьвету», «Тыль Уленшпігель».

19 — 100 гадоў з дня нараджэньня паэта-«маладнякоўца» Янкі Туміловіча (1905—1938).

20 — 100 гадоў з дня нараджэньня тэатральнага рэжысэра Казімера Стэцкага (1905—1984).

21 — 125 гадоў з дня нараджэньня мастака Дзьмітрыя Камарова (1880—1970), які ў 1920-х выкладаў у Віцебскай мастацкай вучэльні.

24 — 125 год з часу заснаваньня музычна-літаратурнага таварыства ў Менску (1880).

25 — 50 год з дня прыняцьця (1955) Вярхоўным Саветам БССР тэксту й музыкі дзяржаўнага гімну «Мы — беларусы» (музыка Н.Сакалоўскага, словы М.Клімковіча).

27 — 400 гадоў з часу Кірхгольмскай бітвы, у якой злучаныя войскі ВКЛ і Польшчы на чале з гетманам Янам Хадкевічам разьбілі швэдаў.

29 — 125 гадоў з дня нараджэньня этнографа, пэдагога, публіцыста, удзельніка грамадзкага жыцьця беларусаў у Латвіі Сяргея Сахарава (1880, Полацак — 1954).

29 — 50 гадоў таму ў Сяньне нарадзіўся актор-купалавец, цяпер дэпутат парлямэнту Генадзь Давыдзька (1955).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0