Італія вызначылася

Галоўны трэнэр зборнай Італіі Марчэла Ліпі назваў меркаваных кандыдатаў на адборачны матч зь Беларусьсю.

Брамнікі: дэ Санчыс («Удынэзэ»), Пэруцы («Лацыё»);

абаронцы: Барцальлі, Гроса, Дзакарда (утрох — «Палерма»). Дзамброта, Ф.Канавара (абодва — «Ювэнтус»), Матэраццы («Інтэр»), Нэста («Мілян»);

паўабаронцы: Гатуза, Пірла (абодва — «Мілян»), Баронэ («Палерма»). Камаранэзі («Ювэнтус»), дэ Росьсі («Рома»), Мэста («Рэджына»), Эспазіта («Кальяры»);

форварды: Джылярдына, В’еры (абодва — «Мілян»), дэль П’ера («Ювэнтус»), Тоцьці («Рома»), Тоні («Фіярэнціна»), Якінта («Удынэзэ»).

Матч зборных Беларусі ды Італіі пройдзе 7 верасьня (серада) на сталічным стадыёне «Дынама». Пачатак а 20-й. А 19-й гледачоў чакае канцэрт зорак беларускае поп-сцэны.

Эўрапейскі футбол

На мінулым тыдні прайшло лёсаваньне групавога турніру футбольнае Лігі чэмпіёнаў. 32 каманды разьбіты на восем групаў па чатыры клюбы ў кожнай. Матчы пройдуць з 13 верасьня па 7 сьнежня (па аўторках і серадах). Лёнданскі «Арсэнал», за які гуляе паўабаронца нацыянальнай дружыны Аляксандар Глеб, трапіў у адну групу з швайцарскім «Тунам», праскай «Спартай» і амстэрдамскім «Аяксам». Першы матч — 14 верасьня з «Тунам».

У Кубку УЭФА «Сампдорыя», за якую заяўлены беларускі форвард Віталь Кутузаў, у першым раўндзе згуляе зь «Віторыяй» (Сэтубал, Партугалія).

Перамагаць швэдаў

Больш суворае жэрабя напаткала мужчынскую гандбольную зборную. У пятніцу ў Вене прайшло лёсаваньне кваліфікацыі чэмпіянату сьвету 2007 г. Супернікамі беларускіх хлопцаў сталі каманды Швэцыі, Турцыі і Бэльгіі. У наступны раўнд — плэй-оф — трапляюць пераможцы груп. Абысьці швэдаў — пакуль з сфэры фантастыкі. Кваліфікацыйныя матчы пройдуць у студзені.

Беларусы — найлепшыя верталётчыкі

Нацыянальная зборная Беларусі заваявала шостае агульнакаманднае месца на чэмпіянаце сьвету па верталётным спорце ў Францыі. У індывідуальных практыкаваньнях «Слалам» і «Дастаўка грузаў» нашыя былі трэцімі. Гонар беларусаў адстойвалі прадстаўнікі Віцебскага клюбу ДТСААФ.

АР; sport-express.ru, belta.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0