18 верасня а 15:10 на БТ стартуе новы праект «Маем рэчы». Алесь Матафонаў і Алесь Белы распачнуць інвэнтарызацыю ў беларускім доме, перагледзеўшы рэчы, што засталіся ў спадчыну ад мінулых стагодзьдзяў.

Матэрыяльная культура як выражэньне агульнай культуры нацыі — фармат новага тэлевізійнага праекту.

Першая перадача прысьвечаная баброўніцтву — старадаўняму промыслу, які тысячы гадоў таму ў нейкім сэнсе даў пачатак беларускай дзяржаўнасьці, а ў ХХ ст. уратаваў эўрапейскіх баброў ад зьнішчэньня.

Героямі перадачы сталі Дуда; «Беларускі Стоўнхэндж» (старажытная абсэрваторыя на воз. Янава); Ракаўска-івянецкая кераміка; Меч. Далей пойдуць Куфар, Сыр, Маляваныя Дываны, Сьвінка, Гаці-Грэблі, Пас Кунтушовы і іншыя напаўзабытыя знакі беларускай культуры.

Магчыма, сюжэты будучых выпускаў праграмы падкажуць гледачы, зазірнуўшы на гарышча бацькоўскай хаты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0