Выратаваньне караля Казімера

24—25 верасьня ў Міры — фінал першага сэзону «Праграмаў жывой гісторыі ля сьцен Мірскага замку». Гэтым разам адбудзецца рыцарскі фэст «Прысьвячэньне гербу «Корчак», альбо Фэст у гонар увядзеньня Івашкі Ільлініча ў шляхецкі стан з наданьнем яму герба «Корчак» за выратаваньне манарха караля Казімера ў бойцы з крыжакамі пад Хойніцамі 18 верасьня 1454 г.». У праграме: рыцарскі турнір, турнір лучнікаў, бугурты, рыцарскі бег, дамскі бег, а таксама гульні, канцэрты, дэманстрацыя рамёстваў.

Гедымін у Лідзе

16—18 верасьня ў Лідзе ў мурах замку пройдзе фэст сярэднявечнай традыцыі і культуры «Замак Гедыміна». У праграме: турніры рыцараў, лучнікаў, конкурс мужчынскага і жаночага касьцюмаў XII—XVI ст., конкурс на найлепшыя латы, штурм крэпасьці, бугурты, фаервэрк, сярэднявечная музыка, батлейка, кірмаш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0