Хопіць апраўдвацца перад манкуртамі за беларускую мову.
Гэта наша краіна, наша зямля. Хопіць казаць «замінаюць, не даюць». Ты тутака гаспадар, бяры і жыві, усё тваё.
Страх перад вяртаньнем беларусаў да роднай мовы — цяжкая хвароба, і цяпер патрэбны лекары для вылячэньня нашае Айчыны. Усё ўдасца. Прынамсі, для нас, беларусаў, выбару няма. Рана-позна, а прыйдзецца заняцца санітарна-асэнізатарскімі справамі — ачышчаць, прыбіраць родную нашу старонку. Мы тут былі, мы ёсьць, мы будзем. І нікчэмяць сябе тыя, хто зьневажае мову нашу, сьвятыні нашы, пачуцьці.