Па рассылцы АГП атрымаў водгук Анатоля Лябедзькі на вынікі нямецкіх выбараў «Перамога хрысьціянскіх дэмакратаў у Нямеччыне — галаўны боль для беларускага рэжыму».

Кіраўнік АГП піша: «У дэмакратычнай краіне вынік выбараў вызначае выбаршчык, а не якая-небудзь Ярмошына з кампаніяй. У гэтым галоўнае адрозьненьне парлямэнцкіх выбараў у Нямеччыне ад таго, што мы назіраем у Беларусі падчас усіх «галасаваньняў» з 1996 году». Усё так, але адлік несвабодных галасаваньняў, бяз роўнага доступу да выбарца, трэба весьці не з 1996 г., а з 1995 г. — першага незаконнага рэфэрэндуму і першых фальшаваных выбараў. Пасьля ўварваньня грамілаў у парлямэнт ён перастаў быў парлямэнтам. А з праглынутай грамадзтвам забароны Лукашэнкі прапускаць у Вярхоўны савет кандыдатаў ад БНФ пачалося беззаконьне. Закон немагчыма «трохі парушаць», так і гісторыю няможна «памятаць выбарана».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0