2 серпня тутэйшы спраўнік паехаў на паляваньне на зайцоў, узяўшы ў помач сабе двох стражнікаў.

Г. Стары Быхаў, Магіл. губ.

2 серпня тутэйшы спраўнік паехаў на паляваньне на зайцоў, узяўшы ў помач сабе двох стражнікаў. Але быў, знаць, нешчасьлівы дзень: спраўнікаў конь, убачыўшы зайца, з пуду падняўся на дыбкі, і спраўнік рынуўся на зямлю. Да небаракі на ратунак кінуўся стражнік. Толькі стаў ён падымаць спраўніка, як стрэльба спраўнікава выстраліла і адарвала на назе стражніка пальцы з ладыжкамі.

Саўка

Жарты

— Ай, куме, састарэў ужо ваш сабака, ледзь ногі валочыць. Пэўна, дужа стары?

— Гэ-гэ, куме, як бы вы яшчэ так гаўкалі, як ён! Добра было б.

1910 г., № 35.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0