Выйшаў 11-ты том (сшытак 20—21) «Беларускага гістарычнага агляду» (400 старонак).

Нумар пазначаны сьнежнем 2004 г. У нумар увайшлі артыкулы Генадзя Сагановіча (пра ўдзел русінаў у Грунвальдзкай бітве), Валянціна Калніна (пра Яна Марыю Бэрнардоні), Юр’я Туронка (пра дзейнасьць Саюзу беларускай моладзі ў Нямеччыне) і інш. Гэта першы нумар незалежнага пэрыёдыка, які выйшаў пасьля ганебнага звальненьня з Інстытуту гісторыі ягонага рэдактара Генадзя Сагановіча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0