каляндар

4 — Рош Ашонэ (Новы год) у габрэяў.

4 — 25 гадоў (1980), як у аўтамабільнай катастрофе загінуў кіраўнік БССР Пятро Машэраў.

5 — 175 гадоў з дня сьмерці мастака-партрэтыста Язэпа Аляшкевіча (1777—1830). Напісаў партрэты Лява Сапегі, Мікалая Радзівіла, Чартарыйскіх, Адама Міцкевіча.

7 — 100 гадоў з дня нараджэньня батаніка, акадэміка Мікалая Смольскага (1905—1976). З 1955 г. быў дырэктарам Цэнтральнага батанічнага саду.

9 — 75 гадоў з дня нараджэньня Вадзіма Цiкавага (1930—2002), хiмiка й пэдагога, аўтара падручнікаў для школ і ВНУ.

14 — Пакроў у праваслаўных, Дзень маці.

16 — 100 гадоў з дня нараджэньня дзеяча рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі Міхаіла Анішчыка (1905—1973).

20 — 350 гадоў з часу паўторнага падпісаньня Кейданскай уніі (1655). Пасьля таго як ад вялікага гетмана Януша Радзівіла адкалолася частка войска, ён падпісаў новую дамову, што замацавала саюз паміж ВКЛ і Швэцыяй.

26 — 125 гадоў з дня нараджэньня ваеннага інжынэра, генэрал-лейтэнанта Дзьмітрыя Карбышава (1880—1945), Героя Савецкага Саюзу. Удзельнічаў у абароне Беларусі ад фашыстаў.

27 — 575 гадоў з дня сьмерці вялікага князя Вітаўта (1350—1430).

27 — 50 гадоў з дня нараджэньня гісторыка Яўгена Анiшчанкі (1955).

30 — 100 гадоў з дня нараджэньня знакамітага мастака й скульптара Андрэя Бембеля (1905—1986). У ягонай майстэрні ў 1995 г. адкрыты Музэй сучаснай беларускай скульптуры імя А.Бембеля.

31 — 100-годзьдзе (па новым стылі) Курлоўскага расстрэлу ў Менску (1905). Ля чыгуначнага вакзалу адбыўся 20-тысячны мітынг менчукоў. Менскі губэрнатар Курлоў загадаў адкрыць агонь. 100 чалавек былі забітыя і каля 300 параненыя.

31 — 75 гадоў з дня нараджэньня скульптара Лява Гумілеўскага (1930).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0