На апошнім тыдні ў СМІ шмат гаварылася аб новых мерах па рэгуляваньні імпарту патрыманых аўтамабіляў. Гэта выклікала чарговы ажыятаж на рынку. «НН» пацікавілася ў новага лідэра апазыцыі, як ён ставіцца да пастановы Лукашэнкі аб новых правілах увозу аўтамабіляў у Беларусь? Вось што ён адказаў:

— Лічу, што Лукашэнка зьбіраецца падмяць пад сябе чарговую галіну, і гэтая пастанова — чарговы крок да зьнішчэньня прыватнага бізнэсу. Чалавек вольны распараджацца сам сваім бізнэсам. Што датычыць пошлінаў, то паколькі Беларусь сваіх легкавікоў не вырабляе, варта іх зьліквідаваць, а не абараняць чыесьці інтарэсы, напрыклад, Расеі. Перавозчыкам аўтамабіляў я б сказаў: «Хлопцы, пакуль мы самі ня справімся, нічога ня будзе».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0