Дзіцячы часопіс «Бярозка» спрабуе вярнуць былыя пазыцыі. Адноўлены ў сакавіку 2004 г. практычна з нуля, цяпер ён мае 1448 падпісчыкаў. Выданьнем часопісу займаецца калектыў газэты «Раніца». Кіраўніком праекту прызначаная галоўная рэдактарка «Раніцы» Сьвятлана Яскевіч.

З Новага году выданьне пойдзе ў продаж празь «Белсаюздрук». У выданьні цяпер 64 старонкі заміж ранейшых 28.

Пры ліквідацыі «Бярозкі» пры канцы 2003 г. усе архівы патрапілі ў Нацыянальны архіў. Там і найбагацейшыя мастацкія зборы часопісу: сваім часам у ім зьмяшчалі свае творы Яўген Кулік, Пятро Драчоў, Мікола Купава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0