У выдавецтве «Mc Gill-Queen’s University Press» выйшла па-ангельску манаграфія дасьледчыцы з Канады Зінаіды Гімпелевіч «Васіль Быкаў. Жыцьцё і творчасьць».

«Гэта літаратурная біяграфія беларускага пісьменьніка-пацыфіста і дысыдэнта, якага лічылі сумленьнем сваёй нацыі, — гаворыцца ў анатацыі. — Савецкія ўлады забаранялі творы В.Быкава, у якіх раскрываліся пакутлівыя маральныя дылемы, што паўставалі перад маладымі афіцэрамі падчас жахлівай вайны».

Кніга грунтуецца на інтэрвію аўтаркі зь пісьменьнікам. Спн.Гім- пелевіч дае таксама літаратуразнаўчы аналіз твораў Быкава, акцэнтуючы ўвагу на псыхалягічным рэалізьме яго раньніх твораў і цікавасьці да экзыстэнцыялізму.

На вокладцы кнігі зьмешчана выказваньне Вацлава Гаўла: «Я адчуваю пэўную ўзаемасувязь паміж нашымі лёсамі і шкадую, што яму не пашчасьціла дачакацца зьмен, як пашчасьціла нам, жыхарам Чэхаславаччыны, Польшчы і Вугоршчыны».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0