22 ліпеня (нядзеля) адбудзецца традыцыйнае сьвята песьні і паэзіі «Ракуцёўскае лета — 2007». Менавіта ў Ракуцёўшчыне летам 1911 году адпачываў і тварыў Максім Багдановіч.

На сьвяце, якое пачнецца а 12‑й гадзіне, чакаецца прэм’ера – адкрыцьцё мэмарыяльнай часткі экспазыцыі ў адноўленым Доме гаспадара, а таксама паэтычныя чытаньні і выступы пісьменьнікаў ля Максімавай крынічкі.

Прыехаць у Ракуцёўшчыну можна электрацыяй Менск – Маладэчна (да станцыі Уша), адпраўленьне зь Менску: 8.22, 9.14, 10.00, 11.11.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?