Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін яшчэ раз пацьвердзіў, што не зьбіраецца балятавацца на трэці прэзыдэнцкі тэрмін, паведамляе IТАР-ТАСС.

Я цудоўна разумею, што мяжа 2008 году будзе для Расеі сур’ёзным выпрабаваньнем. Разам з тым, у адпаведнасьці з Канстытуцыяй Расеі прэзыдэнт выбіраецца тэрмінам на чатыры гады прамым тайным галасаваньнем і ня можа займаць гэту пасаду больш, чым два тэрміны запар», — заявіў ён нідэрляндзкім СМІ напярэдадні дзяржаўнага візыту ў гэту краіну. «Мне, канечне, неабыякава, у чыіх руках апынецца лёс краіны, якой я прысьвяціў усё сваё жыцьцё. Але калі кожны новы кіраўнік дзяржавы будзе мяняць канстытуцыю пад сябе самога, то ад такой дзяржавы хутка нічога не застанецца», — мяркуе Ўладзімер Пуцін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0