«Вэліянт: птушыны спэцназ» («Valiant»)

Вялікабрытанія, 2005, каляровы, 109 хв.

Жанр: анімацыйная камэдыя.

Адзнака: 4 (з 10).

На франтах Другой сусьветнай гераічна змагаюцца брытанскія галубы. Юны голуб Вэліянт праходзіць адмысловую падрыхтоўку — і ў кампаніі галубінага спэцназу закідваецца ў акупаваную Францыю. Ад подзь- вігаў птушынай брыгады залежыць сыход вайны…

Брытанская карціна рэклямавалася як падарунак ад стваральніка «Шрэка».

Юны голуб — брытанскі піянэр-герой. Нямецкі бок прадстаўлены ястрабамі, якія точаць кіпцюры й сьпяваюць пад Вагнэра. Асобная разынка — гераіня францускага супраціву, мышка Шарль дэ Гёрл.

Карціна, разьлічаная на патрыятычнае выхаваньне дзесяцігадовых брытанскіх дзетак, спадабаецца і беларускім. Але рэжысэру Гары Чэпмэну да «Шрэка» далёка: грубыя жартачкі, намёкі на ваенныя фільмы.

«Чуча» (часткі 1, 2, 3)

Расея, 1997—2004, каляровы, 25, 26 і 29 хв.

Жанр: анімацыйная казка.

Хлопчык зрабіў са старых непатрэбных рэчаў вельмі патрэбную няню — Чучу. І яна ажыла…

Рэжысэр Гары Бардзін — жывы клясык мультыплікацыйнага кіно, бліскучы выдумнік і вынаходнік. Пад ягонымі рукамі ажывалі запалкі, вяроўкі, арыгамі. Бардзінаўскі «Чырвоны Каптурок энд Шэры воўк» стаўся культавым мультфільмам.

«Чуча» — сапраўдны падарунак і для дзяцей, і для дарослых.

Фільм ужо адзначаны прэміямі Чэхіі, Італіі, Расеі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0