Законапраект «Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» рыхтуюць на восеньскую сесію парламента. 12 ліпеня ён будзе абмеркаваны на пасяджэнні пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры, навуцы і навукова‑тэхнічным прагрэсе.
Аляксандр Лукашэнка даручыў распрацаваць новыя правілы Мінадукацыі амаль год таму, сказаўшы, што «мова, як жывая істота, развівалася, напаўнялася і дасканалілася, тады як правілы апошні раз прымаліся ў 1957 годзе».
Чаканыя правілы ўжо называюць «лукашэнкаўкай» ці «радзькоўкай» (ад Радзькова — цяперашняга міністра адукацыі).





