Антытаталітарная казка на беларускім экране

10 ліпеня, Лад, 11.25, 1-ая сэрыя

Не пакідай
Беларусь, 1989, каляровы, 140 хв.
Рэжысэр: Леанід Нячаеў
Ролі выконваюць: Вячаслаў Нявінны, Лідзія Федасеева-Шукшына, Альбэрт Філозаў, Варвара Ўладзімірава, Ігар Красавін, Сьвятлана Селязьнёва, Рэгіна Разума
Жанр: Музычная казка
Адзнака: 6,5 (з 10)

У ціхім каралеўстве прынцэса чакае замежнага прынца, выхаванец царскай сям’і Патрык складае вершы, а кароль захапляецца конегадоўлей. Але за фасадам ідыліі – мана й старыя злачынствы, а за таталітарным шчасьцем сочыць злы міністар. Знойдзеная чароўная ружа адбудзіць праўду – і зьнішчыць зло…

Антытаталітарная перабудовачная казка пэўны час выглядала мілаю й наіўнай. Але яна не састарэла й ізноў гучыць злабадзённа.

11 ліпеня а 11.05 – 2-ая сэрыя.

Усе фільмы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?