![]() Уладзімер Холад |
9 ліпеня следчым галоўнага ўпраўлення папярэдняга расследавання МУС Беларусі выстаўлена абвінавачанне адказнаму работніку Адміністрацыі прэзідэнта – першаму намесніку начальніка галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення – начальніку ўпраўлення па каардынацыі ідэалагічнай працы Уладзіміру Холаду. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў міліцэйскім ведамстве краіны.
Уладзімір Холад абвінавачваецца ва ўчыненні махлярства ў асабліва буйным памеры і падбухторванні да давання хабару ў буйным памеры. У дачыненні да яго абраная мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту.
У МУС таксама паведамілі, што У. Холад быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі ў якасці падазронага 30 чэрвеня.
Пра тое, што У.Холад быў затрыманы ў момант атрымання хабару ў 35 тысяч долараў, першым паведаміў 6 ліпеня інтэрнет-рэсурс «Белорусский партизан».
Тады ў Генеральнай пракуратуры, Міністэрстве ўнутраных спраў і Камітэце дзяржаўнай бяспекі Беларусі БелаПАН заявілі, што не валодаюць інфармацыяй аб гэтым. А ў Адміністрацыі прэзідэнта паведамілі, што У. Холад знаходзіцца ў камандзіроўцы.
Пікантнасьць сытуацыі ў тым, што У. Холад яшчэ і член Цэнтравыбаркаму. Ён быў злучвом паміж Адміністрацыяй і ведамствам спн. Ярмошынай.
Ня выключана, што арышт У. Холада пацягне за сабой адстаўку ягонага шэфа, кіраўніка ідэалягічнага ўпраўленьня Алега Праляскоўскага. Раней у лукашэнкаўскай кадравай практыцы ня раз сьледам за выкрыцьцём карупцыі ў ведамстве ішла адстаўка ягонага кіраўніка. Варта адзначыць, што А. Праляскоўскі мае адыёзную рэпутацыю ў вачах незалежнага грамадзтва. Забарона незалежнай прэсы і ліквідацыя беларускіх культурных арганізацый зьвязваюцца зь ягоным імем.
Зьвяртае ўвагу той факт, што У. Холада затрымалі супрацоўнікі МУС, тады як А. Праляскоўскі паходзіць з КДБ. Назіральнікі зьвяртаюць увагу на вайну арыштаў, што разгарнулася між двума гэтымі ведамствамі.





