Здымкі царквы да рэстаўрацыі і пасля.

Здымкі царквы да рэстаўрацыі і пасля.

Юрыст царквы Сяргей Луканін.

Юрыст царквы Сяргей Луканін.

Некаторыя прапаведнікі чытаюць Божае слова з айпадаў.

Некаторыя прапаведнікі чытаюць Божае слова з айпадаў.

Сляпы вернік царквы "Новае жыццё".

Сляпы вернік царквы "Новае жыццё".

Царква знаходзіцца на ўскраіне Мінска, але ўжо вакол яе пабудаваны новыя спальныя раёны.

Царква знаходзіцца на ўскраіне Мінска, але ўжо вакол яе пабудаваны новыя спальныя раёны.

28 лістапада на сходзе Царкоўнай Рады было прынята рашэнне праводзіць штодзённыя малітвы за захаванне будынка царквы.

«24 гадзіны ў суткі вернікі будуць знаходзіцца ў будынку царквы і «прасіць Бога аб тым, каб улады адумаліся, каб Бог нам давёў планы аб тым, што рабіць, і як рэагаваць на дзеянні ўладаў», сказаў юрыст царквы Сяргей Луканін.

Луканін зазначыў, што штодня а 19.00 будуць праходзіць спецыяльныя малітоўныя служэнні ў абарону і падтрымку царквы. На гэтыя служэнні прыхаджане «Новага жыцця» запрашаюць усіх неабыякавых людзей, у тым ліку журналістаў. «Гэта пакуль усё, што мы выпрацавалі на пасяджэнні Рады», — адзначыў юрыст.

27 лістапада рэлігійная грамада Хрысціян поўнага Евангелля «Царква «Новае жыццё» атрымала прадпісанне гаспадарчага суда Мінска, згодна з якім да 5 снежня павінна вызваліць будынак па вуліцы Кавалёва, 72 (мікрараён Сухарава). У адваротным выпадку царквы пагражае прымусовае высяленне.

    Прымусовае высяленне, як гаворыцца ў дакуменце, прызначана «на падставе судовага загаду гаспадарчага суда горада Мінска па справе № 526–12/2009 ад 23 кастрычніка». Кіраўніку царквы прадпісана да 11 раніцы 5 снежня «вызваліць памяшканне, а таксама падрыхтаваць камплекты ключоў для перадачы патрабавальніку». ЖРЭУ Маскоўскага раёна, на тэрыторыі якога размешчаны будынак абшчыны, даручана «на момант прымусовага высяленне забяспечыць транспарт, рабочую сілу і ўсё неабходнае для высялення даўжніка».
    Каля сямі гадоў Мінгарвыканкам спрабуе выселіць царкву «Новае жыццё» з займанага імі будынка. У 2005 годзе гарадскія ўлады пазбавілі рэлігійную грамаду права карыстання зямельным участкам, выдзеленым ёй у бестэрміновае карыстанне.
    Каб прыцянуць увагу грамадскасці да праблем царквы «Новае жыццё», у кастрычніку 2006 года вернікі правялі пост-галадоўку, якая цягнулася каля месяца. Удзельнікі галадоўкі змянялі адзін аднаго, пастаянна знаходзячыся ў будынку царквы. Акцыя была спыненая пасля таго, як уладам давялося адступіць — сітуацыя вакол царквы атрымала шырокі міжнародны рэзананс. У абарону «Новага жыцця» актыўна выступілі прадстаўнікі дэмакратычных сіл, краіны ЕС, замежныя палітыкі, святары, рэлігійныя аб’яднанні.
    Тым не менш, у 2009 годзе ўлады забралі ў грамады права ўласнасці на будынак царквы, а ў ліпені 2010-га гаспадарчы суд Мінска наклаў на грамаду санкцыі ў памеры 258 млн. рублёў за «забруджанне навакольнага асяроддзя». Вернікі палічылі дзеянні ўладаў незаконнымі і вырашылі не выплачваць гэтую суму. Апошнія паўтара года, прыкладна з мая 2011-га, улады не рабілі ніякіх дзеянняў у дачыненні да царквы.
    За 20 гадоў існавання «Новае жыццё» атрымала больш як тры дзясяткі судовых іскаў, пастар царквы Уладзімір Ганчарэнка і юрыст Сяргей Луканін неаднаразова зазнавалі ўціск з боку ўладаў, у тым ліку адміністрацыйны пераслед.

Тэкст: БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?