Афіцыйны візіт у Маскву прэм’ер-міністра Японіі Есіхіка Ноды, які планаваўся на снежань, адкладзены на нявызначаны тэрмін.

Прычынай, па словах японскага прэм’ера, стала «дрэннае самаадчуванне прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна», паведамляе Бі-Бі-Сі

Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў лічыць, што візіт японскага прэм’ера ў Маскву яшчэ можа адбыцца ў бліжэйшыя месяцы. «Спадзяемся, што візіт адбудзецца, і мяркуем, што ён пройдзе ў другой палове студзеня», — прыводзіць словы Пяскова ІТАР-ТАСС.

У кастрычніку агенцтва Reuters са спасылкай на некалькі ананімных крыніц у расійскім урадзе паведаміла, што Уладзімір Пуцін пакутуе ад болю ў спіне і яму ў найбліжэйшай будучыні можа спатрэбіцца аперацыя.

У сваю чаргу Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю Reuters у пачатку гэтага тыдня заявіў, што ў Пуціна праблемы са спіной.

Лукашэнка адказваў на пытанне, ці гуляе ён у хакей з Пуціным: «Ён [Пуцін] кажа, мы яшчэ не гатовыя з тваёй камандай гуляць.

Хрыбет дзесьці пашкодзіў ён. У барацьбе. Дужаўся дзесьці на дыване і пашкодзіў хрыбет.
Таму адкладаецца наша сустрэча. Я ведаю яго гэтую праблему.
Ён любіць дужацца. Дужаўся, дужаўся, падняў чалавека, кідаў праз сябе, падвярнуў хрыбет».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?