Адноўленая вокладка — праца рэстаўратара Уладзіміра Кіслага.
Рэшткі кнігазбору базылянаў.
Метрычная кніга нараджэнняў і шлюбаў,
Познія выданні, сярод іх — эмігранцкі малітоўнік а. Льва Гарошкі, Рым, 1946 г.
Прывілей з аўтографам караля Уладзіслава IV Вазы і пячаткай з Пагоняй, 1647 г.
У бібліятэцы францішканскага кляштара ў Гродне ў ХVІІІ ст. налічвалася 500 тамоў, на пачатку ХХ ст. — некалькі тысяч. Пасля вайны сляды збору згубіліся.
Манахі частку кніг здолелі схаваць. Адзін з такіх схронаў нядаўна і адшукаў ксёндз Юзаф Макарчык.Калекцыя старадрукаў
Сярод рэдкіх выданняў: скрыпторыі (рукапісныя кнігі), зборнікі дакумантаў, Бібліі, малітоўнікі, казані, працы па тэалогіі, а таксама свецкіх навуках.
Ці не самы каштоўны экспанат — зборнік дакументаў і прывілеяў ХVІ- ХVІІ ст., які належаў шляхецкаму роду Копцяў.
«Сярод дакументаў
трапляюцца прывілеі, уласнаручна падпісаныя каралём Рэчы Паспалітай Уладзіславам Вазам, — распавядае супрацоўніца бібліятэкі. — Больш раннія дакументы ХVІ ст. напісаныя старабеларускай, больш познія, ХVІІ- ХVІІІ ст., — ужо
Мова большасці кніг — лаціна, толькі потым ідзе польская.
Месцы выдруку самыя розныя: ад Венецыі да Нясвіжскіх друкарняў Радзівілаў.
«Для свайго веку кнігі вельмі добра захаваныя. Скураныя пераплёты не пашкоджаныя, тытульныя лісты на месцы. Вокладку аднаго з фаліянтаў, дзе прысутнічалі металічныя накладкі, аднаўляў наш вядомы гродзенскі рэстаўратар Валодзя Кіслы», — кажа бібліятэкарка.
Асобнай палічкай выстаўленыя рэдкія тамы з кнігазбору ўніяцкага ордэна айцоў базыльянаў.Пасля ліквідацыі Уніі ў 1839 усе кнігі базыльянаў звозіліся ў Жыровіцкі манастыр, адкуль найлепшыя траплялі ў Маскву, Пецярбург ды Вільню, а рэшта — у вогнішча. У Беларусі засталіся адзінкі.
Выстава працуе апошнія дні, аднак пры жаданні паспець схадзіць можна.
Афіцыйнае закрыццё прыпадае на 1 снежня, тым не менш супрацоўнікі запэўніваюць, што рарытэты яшчэ крыху пастаяць.
Вялікай загадкай застаецца, як у кнігазбор трапіў малітоўнік «Божым шляхам» айца Льва Гарошкі, выдадзены ў 1946 годзе. Значыць, кнігі пранікалі ў Савецкі Саюз нават у тыя бязмежна змрочныя часы.