Рост спажывецкіх цэн з пачатку года перавысіў 20%.

Паводле інфармацыі Нацыянальнага статыстычнага камітэта, за студзень-кастрычнік цэны павялічыліся на 18,1%, з 1 па 27 лістапада — яшчэ на 1,7%.

Найбольшы прырост цэн з пачатку месяца адзначаны на пшанічную муку (8,3%), манныя крупы (4,9%), макаронныя вырабы (3,7%).

Цэны на моркву знізіліся на 7,4%, рэпчаты лук — на 6,8%, белакачанную капусту — на 6,5%, буракі — на 5%, бананы — на 4,6%.

Па выніках дзесяці месяцаў 2012 года Беларусь заняла першае месца па росце коштаў сярод краін былога СССР. У 2011 годзе яна таксама стала лідэрам (108,7%).
Сёлета ўлады разлічваюць ўтрымаць рост коштаў у межах 19–22%. Для гэтага за што застаўся да новага года час цэны павінны павялічыцца не больш чым на 1,6%.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру