Ад лідэра «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча яго нявеста Наста Палажанка атрымала адразу некалькі лістоў. Вязень адзіночкі ў гарадзенскай турме коратка напісаў пра свае побытавыя ўмовы і паведаміў, што з здароўем у яго праблемаў няма.

Палажанка:

«Умовы ў яго цяпер нічым не адрозьніваюцца ад таго, што было ў ПКТ калёніі ў Горках ці ў карцэры ў Глыбокім.
Расклад дня той жа. А з навінаў — тое, што атрымаў ад мяне рэчавую перадачу, якая, спадзяюся, будзе вельмі карысная да зімы: швэдар, бялізна, пральны парашок, каб можна было нешта памыць у камэры. Таксама мыла, зубная паста.
Адзінае маё расчараваньне было ў тым, што не ўзялі зімовую шапку — бо з натуральнага футра. Сказалі, каб была з штучнага, то ўзялі б.
Потым Зьміцер праз адваката патлумачыў, чаму. Аказваецца, шапка з натуральнага футра ўяўляе зь сябе пэўную каштоўнасьць, а з штучнага — не. Маўляў, раптам нехта зь вязьняў яе скрадзе. Таму застаўся Зьміцер бяз шапкі. Праўда, у яго ёсьць шапка, але малога памеру. Быццам абяцалі выдаць нармальную».

У 2011 годзе Зьмітра Дашкевіча асудзілі на 2 гады зьняволеньня па абвінавачаньні ў хуліганстве, нібыта ўчыненым за дзень да прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году. Тэрмін пакараньня мусіў скончыцца сёлета 18 сьнежня, але ў жніўні палітвязьня зноў асудзілі і дадалі год калёніі за непадпарадкаваньне, да таго ж адправілі з калёніі ў турму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?