Пачынаючы з 1 снежня ўсе лагатыпы тытунёвых кампаній на цыгарэтных пачках замяняюцца надпісамі цёмна-аліўкавага колеру, якія суправаджаюцца малюнкамі людзей, якія пакутуюць выкліканымі курэннем захворваннямі.

Аўстралійскі ўрад заяўляе, што ён абавязаны дзейнічаць, бо штогод ад звязаных з курэннем хвароб у краіне памірае 15 тысяч чалавек.

За прыкладам Аўстраліі могуць пайсці і іншыя краіны, паведамляе «Бі-бі-сі».

Як даказалі медыкі, курэнне — звычка, якая нічога карыснага чалавеку не дае, адну шкоду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?