Паліцыя Расіі шукае шэсць чалавек, якія здзейснілі напад на наведнікаў бара ў суботу ўвечары ў Маскве.

Паводле папярэдняй інфармацыі, прыкладна ў 21.15 ў адзін з бараў на праспекце Міра ўвайшла група грамадзян у колькасці шасці чалавек, якія нанеслі цялесныя пашкоджанні наведвальнікам і сышлі.

Праводзіцца праверка. Супрацоўнікі паліцыі прымаюць меры для вышуку і затрымання зламыснікаў.

Падчас нападу пацярпелі чатыры чалавекі, двое з іх шпіталізаваныя. Адзін з пацярпелых - грамадзянін ПАР, яшчэ адзін - Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?