Зьміцер Дашкевіч

Моладзевыя актывісты Барыс Гарэцкі, Зьміцер Хведарук і Яраслаў Грышчэня паведамілі сёньня пра арганізацыю аўтапрабегу ў дзень нараджэньня Зьмітра Дашкевіча. 20 ліпеня Дашкевічу споўніцца 26 гадоў, цяпер хлопец адбывае паўтарагадовае зьняволеньне ў шклоўскай калёніі за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

Аўтапрабег стартуе 19 ліпеня а 11:00. У ім, паводле папярэдніх прагнозаў, прыме ўдзел ад сямі да дзесяці машынаў. Яны накіруюцца па наступным маршруце: Менск — Баранавічы — Нясьвіж — Салігорск — Магілёў — Шклоў — Менск. Ва ўсіх гэтых гарадах адбываецца ўціск моладзевых актывістаў.

20 ліпеня ўдзельнікі прабегу будуць ля шклоўскай турмы, дзе ў гэты час будзе адбывацца сустрэча бацькоў Зьмітра Дашкевіча з сынам. Такім чынам яны хочуць падтрымаць палітвязьня.

Арганізатары запрашаюць далучыцца да аўтапрабегу ўсіх жадаючых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?