Дэвід Бэкхэм з сынамі святкуе перамогу.
Дэвід Бэкхэм трыумфальна завяршыў свой апошні матч за амерыканскую футбольную каманду«Лос-Анджэлес Гэлаксі», якая перамагла «Х’юстан Дынама» з лікам 3:1 і зноў заваявала кубак амерыканскай Галоўнай футбольнай лігі (MLS). Бэкхэм выступаў за каліфарнійскі клуб пяць з паловай гадоў.
«Мне вельмі сумна, што ўсё скончылася, — сказаў Бэкхэм. — … Гэта вельмі значнае для мяне месца і назаўсёды такім застанецца. Мне было прыемна стаць часткай клуба на шэсць гадоў. Хай я і не буду тут больш знаходзіцца, але я буду
Бэкхэм быў блізкі да пераходу ў французскі ПСЖ мінулай зімой, але тады вырашыў падпісаць новы кантракт з клубам з
Ужо ў бліжэйшыя выходныя пачнуцца перамовы пра магчымы пераход Бэкхэма ў «Манака», які лідзіруе зараз у другім па сіле французскім дывізіёне.Сам футбаліст сцвярджае, што пакуль не ведае, дзе працягне сваю спартыўную кар’еру.
Нядаўна
Летась Бэкхэм ужо заваёўваў кубак MLS у складзе «
За 10 хвілін да заканчэння сустрэчы трэнер «Гэлаксі» замяніў Бэкхэма, які па шляху на лаўку запасных паспеў абняць гульцоў як сваёй каманды, так і каманды суперніка.
За сваю кар’еру Дэвід Бэкхэм шэсць разоў станавіўся чэмпіёнам Англіі ў складзе «Манчэстэр Юнайтэд, выйграваў у ім жа Лігу чэмпіёнаў і адзін раз выйграў іспанскае першынство з мадрыдскім «Рэалам».