Германскі бок мае права вызначаць структуру і напрамкі працы сваіх дыпламатычных прадстаўніцтваў, заявіў начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных, каментуючы адкліканне ваеннага аташэ Германіі.

«З агучанай фармулёўкі зразумела, што гэта надуманы крок, які супярэчыць агульнаеўрапейскім намаганням па ўмацаванню бяспекі», — дадаў пры гэтым прадстаўнік МЗС.

Ён таксама адзначыў: «Мы лічым, што гэта рашэнне звязана з абвастрэннем палітычнай барацьбы паміж партыйнымі структурамі ўнутры Германіі.

Захапляючыся партыйнымі манеўрамі, нямецкія палітычныя дзеячы губляюць разважлівасць і прымаюць абсурдныя рашэнні.
У гэтым кантэксце міністра абароны можна толькі пашкадаваць, паколькі вядома, што ў абсурду межаў няма»
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?